Кіраўнікі і работнікі архіўнай галіны прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»
Кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў прынялі ўдзел у добраахвотнай акцыі «Дай лесу новае жыццё!», якую праводзіць Міністэрства лясной гаспадаркі. Мэта акцыі – аднаўленне ляснога фонду краіны.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктары Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюк, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчар, Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы А.Я.Рыбакоў, намеснікі дырэктараў Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі Г.С.Жалнеркевіч, Беларускага цэнтра цыфравізацыі архіўнай дзейнасці А.А.Паплеўка, Цэнтральнай лабараторыі забеспячэння захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь С.І.Мязга, галоўны рэдактар часопіса «Архівы і справаводства» В.В.Адамчык, а таксама работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў.
Арганізацыйную падтрымку ажыццявіў Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў.
На тэрыторыі Станькаўскага лясніцтва Мінскага лясгаса было высаджана больш за 1000 сеянцоў хвоі і елкі.
![]() |
| 1. Уводны інструктаж правялі працаўнікі Станькаўскага лясгаса |
![]() |
| 2. Панарама лесапасадачнай дзялянкі |
![]() |
| 3. Кіраўнікі і работнікі рэспубліканскіх архіўных устаноў пасля заканчэння працы |


