«Юны архівіст»: урок Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы да Усесусветнага дня пошты
9 кастрычніка 2025 года, ва Усесусветны дзень пошты, у рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» ў Перасвятоўскай базавай школе Рэчыцкага раёна быў праведзены ўрок «Наш сябар – паштальён». Супрацоўнікі Рэчыцкага дзяржархіва расказвалі навучэнцам 2-4-х класаў аб жыцці і працы ўдзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, рэчыцкага паштальёна Яўгеніі Адамовіч і паказвалі яе архіўныя дакументы. На прыкладзе Яўгеніі Аляксандраўны дзеці спазнавалі, да чаго зводзіцца праца паштальёна і чым яна карысна для грамадства.
Таксама для аўдыторыі была праведзена займальная віктарына «Планета Пошта», у час якой навучэнцы дэманстравалі свае веды аб пошце. Тым, хто адказаў правільна, уручаліся прызы – школьныя канцылярскія прылады.
![]() |
![]() |
| 1-2. Навучэнцы Перасвятоўскай базавай школы слухаюць біяграфію рэчыцкага паштальёна Я.А. Адамовіч |
![]() |
![]() |
| 3-4. Навучэнцы Перасвятоўскай базавай школы адказваюць на пытанні віктарыны «Планета Пошта» |
![]() |
| 5. Вядучы археограф ЗДАРэч С.А.Жарносенка і навучэнцы Перасвятоўскай базавай школы |




