Рабочая сустрэча ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь
29 верасня 2025 г. у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адбылася рабочая сустрэча дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алега Леанідавіча Воінава і начальніка ўпраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Рамана Сяргеевіча Тараборына.
На сустрэчы быў абмеркаваны ход выканання Плана сумесных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі (на 2025–2027 гады).
Бакі адзначылі высокую выніковасць ходу рэалізацыі згаданых мерапрыемстваў, а таксама абмеркавалі далейшыя перспектывы супрацоўніцтва.
У ходзе сустрэчы кіраўнікамі ведамстваў была падпісана дарожная карта на 2026 год, а таксама праграма круглага стала па пытанні «Арганізацыя аддаленага доступу да архіўных дакументаў і навукова-даведачнага апарату да іх ва інфармацыйна-тэлекамунікацыйнай сетцы інтэрнэт», правядзенне якога запланавана на 26 лістапада 2025 г.
![]() |
| 1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў і начальнік упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Раман Сяргеевіч Тараборын падпісваюць дарожную карту на 2026 год. |
![]() |
| 2. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў уручае Раману Сяргеевічу Тараборыну выданні Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
| 3. Начальнік упраўлення архівамі Свярдлоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі Раман Сяргеевіч Тараборын перадае дырэктару Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегу Леанідавічу Воінаваму копіі архіўных дакументаў. |
![]() |
| 4. Падчас рабочай сустрэчы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
| 5. Кіраўнікі архіўных ведамстваў Беларусі і Свярдлоўскай вобласці пасля падпісання дарожнай карты. |




