26 верасня 2025 г. адбылося пасяджэнне Вучонага савета Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы

На пасяджэнні Вучонага савета, якое адбылося на базе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, былі разгледжаны справаздачы аб выкананні планавых і пазапланавых навукова-даследчых работ за III квартал 2025 г. Са справаздачамі выступілі кіраўнікі і адказныя выканаўцы тэм: І.У.Лютарэвіч, С.Я.Купрыянаў, З.В.Антановіч, І.А.Ганчарова, К.П.Дзярновіч, В.А.Барбарчук, А.В.Шумская, А.А.Сашко, В.С.Пазднякоў, У.Д.Русецкая, М.А.Касяк.

Дадаткова на пасяджэнні Вучонага савета было разгледжана пытанне «Прымяненне фунгіцыдаў для забеспячэння захаванасці архіўных дакументаў на папяровых носьбітах» (дакладчык – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела архівазнаўства І.А.Ганчарова).

Вынікі распрацовак па ўсіх тэмах атрымалі станоўчую ацэнку. Па выніках абмеркавання навуковых праблем былі выпрацаваны рэкамендацыі па далейшай працы над тэмамі.

Вучоны савет таксама рэкамендаваў да выдання чарговы выпуск «Беларускага археаграфічнага штогодніка», даведнік «Вышэйшыя і цэнтральныя органы дзяржаўнай улады і кіравання Савецкай Беларусі (снежань 1920 – чэрвень 1941 гг.)» і зборнік «Архіўная справа ў Рэспубліцы Беларусь у дакументах і матэрыялах (1991–2022 гг.)».

Актыўны ўдзел у рабоце Вучонага савета прынялі намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.А.Стуканава, намеснік дырэктара Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці А.А.Паплёўка, загадчык кафедры крыніцазнаўства БДУ, доктар гістарычных навук, прафесар С.М.Ходзін, якія выказалі карысныя парады і заўвагі па падрыхтаваных у выніку навуковых даследаванняў праектах.

 

1. Падчас пасяджэння Вучонага савета БелНДІДАС
2. Падчас пасяджэння Вучонага савета БелНДІДАС
3. Дырэктар БелНДІДАС А.Я.Рыбакоў, вучоны сакратар Н.М.Дзятчык, намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук падчас работы Вучонага савета
4. Са справаздачай выступае малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дакументазнаўства А.А.Сашко
5. Са справаздачай выступае загадчык аддзела археаграфіі В.С.Пазднякоў