Аб правядзенні тэматычнага занятку ў рамках рэспубліканскага праекта «ШАГ» – «Школа актыўнага грамадзяніна» у сярэдняй школе №4 г.Навагрудка імя П.А.Мазуры
25 верасня 2025 г.у рамках акцыі «Архівы-Школе» і рэспубліканскага праекта «ШАГ» — «Школа актыўнага грамадзяніна» прайшла інфармацыйная гадзіна для навучэнцаў 5 класа сярэдняй школы №4 г.Навагрудка імя П.А.Мазуры.
Загадчык аддзела забеспячэння захаванасці, уліку і выкарыстання дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Навагрудку» Пісарук Н.А. прыняла ўдзел у тэматычным занятку «Мы – грамадзяне мірнай і бяспечнай краіны», накіраваным на фарміраванне ў школьнікаў актыўнай грамадзянскай пазіцыі і павагі да гістарычнай спадчыны. Наталля Анатольеўна расказала школьнікам пра гісторыю архіўнай установы, яе мэтах, задачах і асноўных напрамках дзейнасці. На прыкладзе віртуальнага выставачнага праекта, прысвечанага гісторыі развіцця адукацыі на Навагрудчыне навучэнцы даведаліся, як выкарыстоўваюцца архіўныя дакументы ў інтарэсах грамадства і дзяржавы і наколькі важна беражліва ставіцца да гісторыі сваёй малой радзімы.
Падчас заняткаў навучэнцы задавалі пытанні, уважліва слухалі і адкрывалі для сябе новыя грані грамадзянскай адказнасці. Такія сустрэчы становяцца важным крокам у выхаванні свядомых, неабыякавых грамадзян сваёй краіны.
![]() |
| 1. Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны. |
![]() |
| 2. Удзельнікі мерапрыемства. |

