Рабочы візіт першага намесніка начальніка галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Гуржыя А.А. ва ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне»
23 верасня 2025 года ўстанову «Занальны дзяржаўны архіў у г.Жлобіне» з рабочым візітам наведаў першы намеснік начальніка галоўнага кіравання юстыцыі Гомельскага аблвыканкама Гуржый А.А., каб асабіста азнаёміцца са станам сховішча дзяржархіва пасля нядаўняга перамяшчэння дакументаў у новае архівасховішча Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці. Андрэй Анатолевіч уважліва агледзеў парадак размяшчэння дакументальных матэрыялаў і ацаніў арганізацыю рабочай прасторы, адзначыўшы руплівасць і акуратнасць праведзенай работы. Такі візіт падкрэсліў важнасць захаванасці архіўных фондаў і ўвагу кіраўніцтва да пытанняў іх належнага захоўвання.
![]() |
| 1. Гуржый А.А. падчас дзелавых зносін з калектывам дзяржархіва: абмен думкамі і абмеркаванне планаў |
![]() |
| 2. Гуржый А.А. з супрацоўнікамі аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў дзяржархіва |

