У Ташкенце падпісаны План сумесных дзеянняў і адбыліся перамовы па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Беларусі і Узбекістана (дапоўнена)

23 верасня 2025 года дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Беларусь на чале з дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алегам Леанідавічам Воінавым прыняла ўдзел у шэрагу афіцыйных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Узбекістан.

У склад беларускай дэлегацыі таксама ўвайшлі дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў Андрэй Мікалаевіч Гончар і дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы Андрэй Яўгенавіч Рыбакоў.

У Агенцтве «Ўзархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан (г.Ташкент) адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання Плана сумесных дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Узбекістан на 2025–2027 гады. Пад дакументам свае подпісы паставілі дырэктар Агенцтва «Ўзархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Улугбек Мірталібавіч Юсупаў і дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Леанідавіч Воінаў.

План прадугледжвае шырокі спектр сумесных мерапрыемстваў: выяўленне і абмен лічбавымі копіямі архіўных дакументаў, арганізацыю навуковых канферэнцый, семінараў і выстаў, правядзенне стажыровак, падрыхтоўку навуковых публікацый і зборнікаў архіўных матэрыялаў.

У час візіту для членаў беларускай дэлегацыі была арганізавана экскурсія з мэтай азнаямлення з дзейнасцю Нацыянальнага архіва Узбекістана.

Пасля цырымоніі падпісання адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі з намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Нунмонам Усмановічам Мухамадзіевым. У перамовах прынялі ўдзел кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Узбекістан, Агенцтва «Ўзархіў», а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Узбекістане Аляксандр Сяргеевіч Агароднікаў. Бакі абмеркавалі практычныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва: падрыхтоўку сумесных выданняў, арганізацыю выстаў архіўных дакументаў, а таксама абмен вопытам паміж профільнымі ўстановамі дзвюх краін. Па выніках перамоў дасягнута дамоўленасць аб далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння ў архіўнай сферы.

***

У ходзе візіту беларуская дэлегацыя таксама наведала шэраг гістарычных і культурных аб’ектаў Узбекістана з мэтай азнаямлення з яго багатай спадчынай. У прыватнасці, для гасцей была арганізавана экскурсія ў мемарыяльны комплекс «Парк Перамогі» і музей «Славы».

Акрамя таго, члены дэлегацыі азнаёміліся з дзейнасцю профільных архіўных устаноў:

Нацыянальнага архіва кінафотафонадакументаў Узбекістана, дзе агледзелі умовы захоўвання дакументальных фільмаў і аўдыёвізуальных матэрыялаў, парадак іх уліку і выкарыстання, а таксама працэсы лічбавання.
Нацыянальнага архіва навукова-тэхнічнай і медыцынскай дакументацыі Узбекістана, дзе прадстаўнікі беларускага боку наведалі выставачную залю, чытальную залю, архіўнае сховішча, азнаёміліся з працэсамі рэстаўрацыі і лічбавання архіўных дакументаў.

У завяршэнне праграмы візіту дэлегацыя наведала Ташкенцкі ўніверсітэт інфармацыйных тэхналогій імя Мухамада аль-Харазмі, дзе азнаёмілася з дзейнасцю навукова-вучэбнай лабараторыі электронных архіваў, створанайпры падтрымцы Агенцтва «Узархіў».

 

1. Урачыстая цырымонія падпісання Плана сумесных дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Беларусі і Узбекістана на 2025–2027 гады. Подпісы ставяць дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Воінаў і дырэктар Агенцтва «Ўзархіў» пры Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Улугбек Юсупаў.
2–4. Сустрэча беларускай дэлегацыі з намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Узбекістан Нумонам Мухамадзіевым.
5–7. Экскурсія па Нацыянальным архіве Узбекістана.
8. Экскурсія па мемарыяльным комплексе «Парк Перамогі» для беларускай дэлегацыі
9. Ускладанне кветак у мемарыяльным комплексе «Парк Перамогі»
10. Сумеснае фота беларускай і ўзбекскай дэлегацый каля ўваходу ў Нацыянальны архіў кінафотафонадакументаў Узбекістана
11. Азнаямленне з дзейнасцю Нацыянальнага архіва кінафотафонадакументаў Узбекістана
12. Дэлегацыя Рэспублікі Беларусь падчас азнаямлення з выставачнай экспазіцыяй, падрыхтаванай спецыялістамі Нацыянальнага архіва навукова-тэхнічнай і медыцынскай дакументацыі Рэспублікі Узбекістан
13. Сумесная фатаграфія беларускай і ўзбекскай дэлегацый ля ўвахода ў Нацыянальны архіў навукова тэхнічнай і медыцынскай дакументацыі Рэспублікі Узбекістан
14. Наведванне Ташкенцкага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій імя Мухамада аль-Харазмі
15. Азнаямленне з дзейнасцю навукова-вучэбнай лабараторыі электронных архіваў, арганізаванай Агенцтвам «Узархіў» пры Ташкенцкім універсітэце інфармацыйных тэхналогій імя Мухамада аль-Харазмі