Урок памяці ў архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці

18 верасня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў урок памяці «Беларусь моцная ў адзінстве!», прысвечаны Дню народнага адзінства.

Навучэнцам установы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» нагадалі пра гістарычныя карані свята, пра падзеі, якія папярэднічалі лёсавызначальнай даце – 17 верасня 1939 г., падкрэсліўшы яго важнасць і значэнне ў грамадска-палітычным жыцці сучаснай Беларусі.

У рамках мерапрыемства быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Уз’яднанне», падрыхтаванага установай «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў» у рамках рэспубліканскага праекта «Адкрыты кінаархіў».

Мерапрыемства завяршылася наведваннем выставы архіўных дакументаў «А заўтра была Перамога…» і агляднай экскурсіяй па архівасховішчы.

 

1-4. Навучэнцы УА «Гомельскі дзяржаўны каледж бытавога абслугоўвання» падчас мерапрыемства