Аб удзеле загадчыка аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у маладзёжным форуме Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці»

З 5 па 8 верасня 2025 г. у Магілёве адбыўся маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці».

У ім прынялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага сходу, члены маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі, Маладзёжных палат пры парламентах Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, маладыя гісторыкі, а таксама прадстаўнікі маладзёжных арганізацый і навуковай супольнасці дзвюх краін.

Маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы праводзіцца ў мэтах умацавання дружбы паміж моладдзю Беларусі і Расіі. Яго галоўныя задачы – выхаванне патрыятызму, захаванне агульнай гістарычнай памяці і абмеркаванне пытанняў рэалізацыі сумеснай маладзёжнай палітыкі. Ідэя форуму – выбудаваць дыялог з актыўнай моладдзю для выпрацоўкі ўзгодненых падыходаў у патрыятычным выхаванні, гарманізацыі заканадаўства і распрацоўкі стратэгіі развіцця маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы.

Форум разгарнуўся адразу на некалькіх пляцоўках. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова, а таксама Беларуска-Расійскі ўніверсітэт прымалі тры тэматычныя секцыі: «Гістарычная спадчына перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне як важнейшы фактар патрыятычнага выхавання моладзі», «Уклад народаў Савецкага Саюза ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне», «Служэнне Айчыне як асноўны фактар устойлівага развіцця Беларусі і Расіі на сучасным этапе». А пленарнае пасяджэнне прайшло ў Музеі Славы Магілёўшчыны.

На пленарным пасяджэнні загадчык аддзела публікацый Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) У.А.Калабаева выступіла з дакладам «Архіўныя дадзеныя як эфектыўны інструмент барацьбы за гістарычную справядлівасць», у якім падкрэсліла важнасць выкарыстання архіўных крыніц: «У аснове маёй прафесіі ляжыць сістэмная праца па захаванні дакументальнай спадчыны беларускай дзяржавы. Менавіта архіўныя дакументы з’яўляюцца неабвержнымі аргументамі ў любой гістарычнай спрэчцы. Нам, якія стаяць на баку праўды і справядлівасці, прасцей, чым нашым апанентам і ворагам, бо нам не трэба прыдумляць «новую» гісторыю! Мы абапіраемся на першакрыніцы».

У рамках форуму адбыўся 18-ы фестываль «Моладзь — за Саюзную дзяржаву», выстава — майстар-клас «Народныя мастацкiя промыслы як важнейшы элемент захавання нацыянальнай самасвядомасці», сустрэчы моладзі з вядомымі палітычнымі і грамадскімі дзеячамі.

Акрамя таго, у дні форуму прайшлі пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу па захаванні і абароне гістарычнай памяці і пасяджэнне Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

 

1. Адкрыццё Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці»
2. Выступленне загадчыка аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаевай падчас працы секцыі «Гістарычная спадчына перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне як важнейшы фактар патрыятычнага выхавання моладзі»
3. Падчас адкрыцця пленарнага пасяджэння Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці»
4. Старшыня парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыня Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Вячаслаў Віктаравіч Валодзін падчас выступлення на пленарным пасяджэнні Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці»
5. Першы намеснік старшыні Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Пятровіч Сергяенка падчас выступлення на пленарным пасяджэнні Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці»
6. Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева падчас выступлення на пленарным пасяджэнні Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы «Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці»
7. У.А.Калабаева падчас інтэрв’ю
8. Падчас урачыстай цырымоніі закрыцця XVIII фестывалю «Моладзь – за Саюзную дзяржаву»
9. Маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы, прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне