Удзел супрацоўнікаў Занальнага дзяржаўнага архіва г. Жлобіна ў міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Вайна – Вялікая Перамога»
5 верасня 2025 года ў г. Саранску прайшла міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Вайна – Вялікая Перамога» (да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.), арганізаваная Міністэрствам культуры, нацыянальнай палітыкі і архіўнай справы Рэспублікі Мардовія, ДКАУ «Цэнтральны дзяржаўны архіў Рэспублікі Мардовія».
У рамках мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Дзяржаўным архівам Гомельскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Цэнтральным дзяржаўным архівам Рэспублікі Мардовія супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Жлобіне» прынялі ўдзел у рабоце дадзенай канферэнцыі.
У рэжыме відаэканферэнцсувязі у секцыйным пасяджэнні «Падзеі і Героі Вялікай Айчыннай вайны» з дакладам «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны: спаленыя вёскі Беларусі (трагедыя д.Ала Парыцкага раёна) выступіла загадчык аддзела ўліку, забеспячэння захаванасці і навуковага выкарыстання дакументаў Паўлюкова Аксана Мікалаеўна.
![]() |
| 1. Міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Вайна – Вялікая Перамога», г.Саранск Рэспубліка Мардовія |
![]() |
| 2. Супрацоўнікі дзяржархіва падчас пленарнага пасяджэння канферэнцыі |
![]() |
| 3. Выступленне заг.аддзелам уліку, забеспячэння захаванасці і выкарыстання дакументаў Павлюковой Аксаны Мікалаеўны |


