Дзяржархіў Віцебскай вобласці прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў
1 верасня 2025 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» дырэктар установы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Кароль А.М. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў у дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа №42 г.Віцебска імя Д.Ф.Райцава».
Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў вучняў і іх бацькоў, педагагічны калектыў школы з пачаткам новага навучальнага года, а таксама адзначыў, што адной з галоўных крыніц ведаў з’яўляецца кніга і перадаў у школьную бібліятэку памятныя падарункі – навукова-папулярныя кнігі з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».
![]() |
| 1. На ўрачыстай лінейцы Кароль А.М. перадаў у школьную бібліятэку памятныя падарункі – навукова-папулярныя кнігі з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». |
![]() |
| 2. Лепшыя вучні школы з памятнымі падарункамі – навукова-папулярнымі кнігамі з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы». |

