Наведванне Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сярэдняй школы №27 г.Мінска і Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій у Дзень ведаў
1 верасня 2025 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» прадстаўнікі НГА Беларусі наведалі дзяржаўныя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №27 г. Мінска» і «Мінскі дзяржаўны каледж лічбавых тэхналогій». Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў стаў ганаровым госцем на ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных пачатку новага навучальнага года і ўручыў установам памятныя падарункі – навукова-папулярныя кнігі з серыі «Библиотека Союзного государства», прысвечаныя жыццю і творчасці выбітных людзей Беларусі і Расіі, – Францыска Скарыны, Івана Фёдарава і Міхаіла Ламаносава.
Намеснік дырэктара Сяргей Рындзін правёў для навучэнцаў сярэдніх класаў сталічных школ першы ўрок на тэму «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». Тэма першага ўрока, вызначаная Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, мае на мэце ўмацаванне патрыятызму сярод юных грамадзян у Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
С.Рындзін асвятліў асноўныя дасягненні нашай краіны за гады незалежнасці ў розных сферах: прамысловасць, сельская гаспадарка, харчовая бяспека, касмічныя даследаванні, энергетыка, транспарт, медыцына, адукацыя, фізкультура і спорт, культура. Асаблівая ўвага была звернута на велізарныя дакументальныя багацці, якія захоўвае НГА Беларусі. Яны дазваляюць даследаваць мінулае нашай Радзімы з Сярэдніх вякоў да пачатку ХХ ст. Грамадзяне і госці нашай краіны могуць вывучаць уласны радавод па дакументах архіва.
НГА Беларусі выказвае шчырую падзяку навучэнцам і педагагічнаму калектыву сярэдняй школы №27 г.Мінска (і асабіста дырэктару Марыне Барысаўне Міхайлічэнка) і Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій (і асабіста дырэктару Георгію Уладзіміравічу Козелу) за гасцінны прыём.
![]() |
| 1. На ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №27 г.Мінска, прысвечанай пачатку новага навучальнага года |
![]() |
| 2. На ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №27 г.Мінска, прысвечанай пачатку новага навучальнага года |
![]() |
| 3. На ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №27 г.Мінска, прысвечанай пачатку новага навучальнага года |
![]() |
| 4. Намеснік дырэктара НГА Беларусі С.М.Рындзін праводзіць першы ўрок у сярэдняй школе №27 г.Мінска |
![]() |
| 5. Дырэктар НГА Беларусі М.М.Глушакоў віншуе першакласнікаў сярэдняй школы №27 г.Мінска з пачаткам навучальнага года |
![]() |
| 6. Першакласнікі сярэдняй школы №27 г.Мінска |
![]() |
| 7. М.М.Глушакоў уручае дырэктару сярэдняй школы №27 г.Мінска М.Б.Міхайлічэнка навукова-папулярную кнігу ««Михаил Ломоносов. Везде исследуя всечасно» з серыі «Библиотека Союзного государства» |
![]() |
| 8. С.М.Рындзін праводзіць першы ўрок у Мінскім дзяржаўным каледжы лічбавых тэхналогій |
![]() |
| 9. Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій |
![]() |
| 10. Навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій |
![]() |
| 11. Выступленне М.М.Глушакова перад навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій |
![]() |
| 12. М.М.Глушакоў уручае дырэктару Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій Г.У.Козелу навукова-папулярную кнігу «Иван Федоров и Франциск Скорина. Открывая новый мир» з серыі «Библиотека Союзного государства» |











