Удзел кіраўніцтва і работнікаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь ва ўрачыстых мерапрыемствах у Дзень ведаў

1 верасня 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» кіраўніцтва і работнікі Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ) прынялі ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню ведаў у падшэфных школах.

Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок наведаў гімназію №21 г.Мінска. Ён прадставіў дакументальную выставу, прысвечаную Году добраўпарадкавання, правёў адкрыты ўрок для адзінаццацікласнікаў на тэму «Эстафета пакаленняў: захоўваючы мінулае, ствараем будучыню». Таксама для дзяцей быў прадстаўлены дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны па матэрыялах БДАКФФД. У бібліятэку гімназіі было перададзена адно з выданняў праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».

Загадчык аддзела публікацый НАРБ У.А.Калабаева наведала сярэднюю школу №77 імя Д.М.Карбышава. Яна прадставіла дакументальную выставу, прымеркаваную да Года добраўпарадкавання, выступіла на ўрачыстай лінейцы і перадала ў фонд школьнай бібліятэкі адзін з выдавецкіх праектаў «Бібліятэкі Саюзнай дзяржавы».

Галоўны інжынер НАРБ В.А Баранаў прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы ў сярэдняй школе №206 імя А.М. Кіжаватава. Ён падарыў школьнай бібліятэцы ілюстраваны альбом, падрыхтаваны ў рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».

 

1. Намеснік дырэктара НАРБ С.В.Кулінок на адкрытым уроку ў гімназіі №21
2. Уручэнне выдання з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы»
3. Выступленне на адкрытым уроку ў гімназіі №21
4. Дакументальная выстава, прысвечаная Году добраўпарадкавання, у гімназіі №21
5. Урачыстая лінейка ў сярэдняй школе №77 г.Мінска
6. Урачыстая лінейка ў сярэдняй школе №206 г.Мінска
7. Урачыстая лінейка ў сярэдняй школе №206 г.Мінска
8. Галоўны інжынер НАРБ В.А.Баранаў уручае выданне з серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы»