Папулярнасць выставы БДАМЛМ «Кожная роля – галоўная» ў соцыуме
25 ліпеня 2025 года другая група прадстаўнікоў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска» наведала выставу «Кожная роля – галоўная», прысвечаную 120-годзю народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты. Жадаючых азнаёміцца з дакументамі знакамітай актрысы было настолькі многа, што работнікам БДАМЛМ давялося прымаць гэтую катэгорыю наведвальнікаў двойчы за апошні месяц. Цікавасць да выставы была падмацавана добрым веданнем аўдыторыяй рэпертуару Станюты ў тэатры і кіно, а таксама асабістым знаёмствам з ёй некаторых прысутных. Прыёмным сюрпрызам для архівістаў быў расповяд адной з наведвальніц пра колішняе гасцяванне ў кватэры Стэфаніі Міхайлаўны клуба «Беларуская хатка». Жанчына была ўдзельніцай той сустрэчы, падзялілася з архівістамі і прысутнымі сваім досведам і ўспамінамі пра вялікую актрысу, а таксама паабяцала прынесці ў архіў фотаздымкі , на якіх зафіксавана названая падзея.
![]() |
| Удзельнікі экскурсіі |
