Кіналекторый у Рэчыцкім гаргазе

17 ліпеня 2025 года на базе ВУ «Рэчыцагаз» РВУП «Гомельвоблгаз» у гонар 80-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. адбыўся кіналекторый з паказам дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў на аснове матэрыялаў кінахронікі, якія ў ім захоўваюцца.

Спачатку супрацоўнікі Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Рэчыцы расказалі работнікам гаргаза аб змесце фільма і ўкладзе Савецкага Саюза ў перамогу над нацысцкай Германіяй. Затым увазе аудыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм, які адлюстроўвае асноўныя этапы вайны: абарона Брэсцкай крэпасці, бітва за Маскву, партызанскі рух, аперацыя «Баграціён», баі ў Германіі.

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А.Жарносенка інфармуе калектыў гаргаза аб змесце фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
2-3. У час паказа фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»