Архіў-музей ажыўляе памяць. Экскурсія па выставе «Кожная роля – галоўная», прысвечанай 120-годзю народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты

10 ліпеня 2025 года работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) правялі экскурсію для групы наведвальнікаў ДУ «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Заводскага раёна г.Мінска» па выставе «Кожная роля – галоўная», прысвечанай 120-годзю народнай артысткі Беларусі Стэфаніі Станюты.

Наведвальнікі зацікавіліся прадстаўленымі на выставе дакументамі з фонду вядомай актрысы тэатра і кіно. Яны добра знаёмыя з творчасцю Стэфаніі, многім з іх давялося бачыць яе таленавітую ігру на сцэне Купалаўскага тэатра, а некаторыя сустракалі легенду на вуліцах Мінска і ў метро. Падчас экскурсіі наведвальнікі з цеплынёй згадвалі актрысу, дзяліліся сваімі ўражаннямі ад яе майстэрства, называлі ролі Стэфаніі Стангюты, якія найбольш запомніліся.

Работа з сацыяльнымі цэнтрамі – адзін з важных накірункаў дзейнасці БДАМЛМ. Падчас сустрэчы з узроставымі групамі адбываецца каштоўны абмен досведам і культурна-гістарычнай інфармацыяй. Найбольш цікавыя факты, названыя сведкамі даўнейшых падзей, ашчадна збіраюцца і занатоўваюцца архівістамі для далейшай работы з адпаведнымі дакументамі.

 

Вядучы архівіст Н.А.Мізон і прадстаўнікі сацыяльнага цэнтра падчас экскурсіі