Установа «Занальны дзяржаўны архіў у г.Глыбокае» прадстаўляе віртуальную выставу «Чалавек ад зямлі», падрыхтаваную ў рамках віртуальнага праекта «Выбітныя людзі Беларусі»

У рамках віртуальнага праекта «Выбітныя людзі Беларусі» супрацоўнікамі аддзела выкарыстання і публікацыі дакументаў Дзяржархіва ў г.Глыбокае падрыхтавана выстаўка архіўных дакументаў аб доктару сельскагаспадарчых навук, прафесары, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміру Паўлавічу Самсонаву.