Супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» на ўрачыстым мерапрыемстве па падвядзенню вынікаў выставы «Памяць пра вайну на вякі жывая»
08.07.2025 у дзень вызвалення Лідчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Лідскім гісторыка-мастацкім музеі адбылося ўрачыстае мерапрыемства па падвядзенню вынікаў выставы «Памяць пра вайну на вякі жывая», арганізаванай сумесна з занальным дзяржаўным архівам у г.Лідзе ў рамках патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта «Святло подзвігу Перамогі на вякі захаваем!». З адкрыцця ў лютым 2025 г.сумесную выставу наведалі больш за 1000 чалавек. На мерапрыемстве былі падведзены вынікі патрыятычнага культурна-адукацыйнага праекта, а таксама ўзнагароджаны граматамі і сертыфікатамі пераможцы і ўдзельнікі раённага конкурсу «Час і памяць: пасланне ад сэрца», прысвечанага 80-годдзю Вялікай Перамогі.
Асаблівую значнасць мерапрыемству надала перадача Лідскаму гісторыка-мастацкаму музею старшынёй Лідскага раённага Савета дэпутатаў І.Г.Белуш, членамі Маладзёжнага парламента і ўдзельнікамі конкурсу «Капсулы часу» з пасланнем нашчадкам, якая будзе ўскрыта ў 2035 годзе ў дзень 90-годдзя Вялікай Перамогі.
![]() |
| 1.Узнагароджанне граматамі і сертыфікатамі пераможцаў і ўдзельнікаў выставы. |
![]() |
| 2. Перадача «Капсулы часу» з пасланнем нашчадкам. |

