БДАМЛМ сустракаецца з НКФА «Белінкасгруп»

1 ліпеня 2025 г. у рамках святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) супольна з кіраўніцтвам кінатэатра «Піянер» і небанкаўскай крэдытна-фінансавай арганізацыяй «Белінкасгруп» зладзілі грамадскую сустрэчу, прысвечаную 80-годдзю Вялікай Перамогі.

Падчас сустрэчы вядучы навуковы супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ Д.С.Самахвалаў, распавёў пра працу дзяржаўных архіваў па захаванню памяці пра мінулае і пазнаёміў прысутных з выявамі дакументаў з фондаў БДАМЛМ.

Выступленне было з цікавасцю ўспрынята ўдзельнікамі. Вядучы навуковы супрацоўнік адказаў на шматлікія пытанні прысутных.

На фота: Д.С.Самахвалаў падчас выступлення