Аб урачыстым зборы калектыва Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі

2 ліпеня 2025 г., напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі прайшоў збор калектыву.

Дырэктар архіва Андрэй Пятровіч Куракоў павіншаваў калег з галоўным нацыянальным святам і адзначыў яго значнасць для краіны і ўсіх беларусаў. 3 ліпеня – гэта не проста дата ў календары. Гэта даніна памяці гераізму, мужнасці і стойкасці беларускага народа.

З віншавальнай прамовай выступіў таксама намеснік дырэктара Рыгор Сцяпанавіч Жаўняркевіч, які расказаў прысутным пра гісторыю святкавання Дня Незалежнасці ў Рэспубліцы Беларусь і пра святочныя мерапрыемствы, якія адбудуцца.

 

1. Выступленне намесніка дырэктара Г.С.Жаўняркевіча
2. Калектыў БДАНТД падчас збора