Аб правядзенні ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

2 ліпеня 2025 г.адбыўся сход працоўнага калектыву БелНДІДАС, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце С.С.Мішук адзначыў, што Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь служыць напамінам аб гераічным мінулым беларускага народа, яго барацьбе за свабоду і суверэнітэт. Гэтае свята – сімвал адзінства нацыі, яе імкнення да міру і росквіту, а таксама даніна памяці тым, хто аддаў сваё жыццё за незалежнасць краіны.

 

1. Намеснік дырэктара БелНДІДАС па навуковай рабоце С.С.Мішук падчас даклада, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2. Калектыў БелНДІДАС падчас агульнага сходу, прымеркаванага да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь