Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшло патрыятычнае мерапрыемства са школьнікамі

2 ліпеня 2025 года ва ўстанове «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшло патрыятычнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Для навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №10 г.Гомеля» быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства архівісты нагадалі дзецям пра гісторыю ўзнікнення галоўнага дзяржаўнага свята, а таксама азнаёмілі з архіўнымі дакументамі, якія сведчаць пра шкоду, прычыненую нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны,успамінамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ўдзельнічалі ў абароне Гомеля, а таксама асабістымі справамі ўдзельнікаў Гомельскага палка народнага апалчэння і Герояў Савецкага Саюза.

Мерапрыемства завяршылася наведваннем выставы архіўных дакументаў «А заўтра была Перамога..»., прысвечанай 80 годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і агляднай экскурсіяй па архівасховішчу.

 

1-4. Навучэнцы ДУА «Гімназія №10 г.Гомеля» падчас мерапрыемства
5-6. Навучэнцы ДУА «Гімназія №10 г.Гомеля» падчас агляднай экскурсіі