Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна лекцыі і агляднай экскурсіі для студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы у рамках акцыі «Архівы-школе»
1 ліпеня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў г.Гродна былі праведзены лекцыя і аглядная экскурсія для студэнтаў 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Падчас наведвання архіва студэнты даведаліся аб дзейнасці ўстановы, пазнаёміліся з багатым зместам дакументаў і наведалі навукова-даведачную бібліятэку. Таксама яны пабывалі ў лабараторыі спецыяльнай апрацоўкі архіўных дакументаў, дзе ўбачылі працэс рэстаўрацыі і пераплёту спраў. Гэта мерапрыемства паглыбіла іх веды ў галіне архівазнаўства і гісторыі, а таксама дапамагло развіць навыкі працы з гістарычнымі крыніцамі.
На фота: Студэнты падчас наведвання архіва.