Аб правядзенні пасяджэння калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
30 чэрвеня 2025 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Дэпартамент). У пасяджэнні калегіі прыняў удзел Намеснік Міністра юстыцыі Кот Алег Мікалаевіч.
На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Справаздачы кіраўнікоў дзяржаўных архіўных устаноў аб ходзе выканання мерапрыемстваў супрацоўніцтва з дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан.
2. Аб інфармацыйнай дзейнасці Дэпартамента і дзяржаўных архіўных устаноў.
Намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству А.Я.Цвяткоў, папярэднічаючы справаздачы кіраўнікоў дзяржаўных архіўных устаноў аб ходзе выканання мерапрыемстваў супрацоўніцтва з дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, адзначыў, што гэта пытанне стратэгічна важнае для далейшага развіцця архіўнай галіны Рэспублікі Беларусь і радыус супрацоўніцтва будзе штогод.
На калегіі заслуханы справаздачы дырэктараў: Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь А.К.Дземянюка, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакова, Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў А.М.Ганчара.
Дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў, падводзячы вынікі разгляду першага пытання, адзначыў, што рэспубліканскімі архіўнымі ўстановамі праводзіцца значная работа ў гэтым напрамку. Адначасова з гэтым адзначана, што супрацоўніцтва з дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Расіі павінна быць наладжана і на ўзроўні абласцей.
Выступаючы па другім пытанні, начальнік аддзела выкарыстання дакументаў, ідэалагічнай работы і міжнароднага супрацоўніцтва Ю.В.Байданава адзначыла, што сучасныя архіўныя ўстановы актыўна ўзаемадзейнічаюць са сродкамі масавай інфармацыі і выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі і месэнджэры для папулярызацыі сваёй дзейнасці.
Падрабязна разгледжаны былі наступныя напрамкі работы:
– публікацыі ў друкаваных перыядычных выданнях, у тым ліку на іх электронных рэсурсах, удзел у тэле- і радыёперадачах
– інфармаванне аб рабоце архіўных устаноў і папулярызацыя архіўных дакументаў праз інтэрнэт-рэсурсы і сацыяльныя сеткі.
Судакладчыкамі па другім пытанні выступілі дырэктары: Беларускага цэнтра лічбавізацыі архіўнай дзейнасці Д.В.Шаброў, Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці А.Г.Карапузава, Занальнага дзяржаўнага архіва ў г.Оршы А.М.Бярговіна.
А.Г.Карапузава падзялілася вопытам актыўнага ўзаемадзеяння з брэсцкімі тэлевізійнымі каналамі ТРК «Брэст», «Буг-ТБ», «Лагуна-ТБ», і рэспубліканскімі тэлеканаламі БТ-1 і «Сталічнае тэлебачанне».
Каментуючы прадстаўленую інфармацыю, дырэктар Дэпартамента А.Л.Воінаў спыніўся на асноўных прынцыпах працы з інфармацыяй, алгарытмах дзеянняў па асвятленні ведамаснай і агульнарэспубліканскай позвы. У сваім выступленні А.Л.Воінаў нагадаў аб неабходнасці актывізацыі падрыхтоўкі тэматычных відэасюжэтаў, публікацый для электронных і друкаваных СМІ аб дзейнасці архіваў для павышэння іміджу ў вачах грамадскасці.
А.Л.Воінаў зазначыў, што ў цэлым у архіўнай галіне інфармацыйная дзейнасць вядзецца на сістэмнай аснове. Шэраг арганізацыйных і практычных мерапрыемстваў, праведзеных у 2024 – першым паўгоддзі 2025 г. дазволіў дабіцца пэўных поспехаў ва ўдасканаленні работы па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі.
Разам з тым архіўным установам трэба звярнуць увагу на шэраг момантаў: актыўнае супрацоўніцтва з галіновым навукова-практычным часопісам «Архівы і справаводства» і арганізацыі падпіскі на яго, а таксама аказанне падтрымкі рэалізуемым ініцыятыўным праектам сваіх калег.
Членамі калегіі работа дзяржаўных архіўных устаноў па пытаннях парадку дня прызнана здавальняючай.
![]() |
1. Дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству А.Л.Воінаў падчас пасяджэння калегіі |
![]() |
2. Намеснік Міністра юстыцыі А.М.Кот, дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк, дырэктар НГАБ М.М.Глушакоў |
![]() |
3. Абмеркаванне даклада А.К.Дзямянюка |
![]() |
4. Выступае А.Н.Ганчар |
![]() |
5. Падчас працы калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве |
![]() |
6. Выступае Ю.В.Байданава |
![]() |
7. Выступае Д.В.Шаброў |
![]() |
8. Даклад А.Г.Карапузавай у фармаце відэаканферэнцсувязі |