Экскурсія ў БДАМЛМ для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ ў рамках акцыі «Архівы – школе»

30 чэрвеня 2025 года Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) прыняў у сябе студэнтаў 2 курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе».

Для будучых гісторыкаў была праведзена спецыялізаваная экскурсія, мэтай якой стала знаёмства з унікальнымі фондамі архіва-музея, якія зберагаюць дакументальную спадчыну выдатных дзеячаў беларускай літаратуры і мастацтва.

Загадчык аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў БДАМЛМ В.В.Біруля пазнаёміла студэнтаў з гісторыяй стварэння архіва, асноўнымі напрамкамі яго дзейнасці і найбольш каштоўнымі экспанатамі. Студэнты даведаліся пра асаблівасці працы з архіўнымі дакументамі, пра метады іх апрацоўкі і захавання. Асаблівая ўвага была нададзена дакументам, якія адлюстроўваюць гісторыю беларускай літаратуры і мастацтва.

У чытальнай зале архіва-музея студэнты пазнаёміліся з дакументамі, прадстаўленымі на выставах, прысвечаных юбілеям народнага паэта Беларусі Р.Барадуліна і народнай артысткі СССР С.Станюты.

Акцыя «Архівы – школе» з’яўляецца важным напрамкам дзейнасці БДАМЛМ, накіраваным на павышэнне цікавасці моладзі да гісторыі і культуры Беларусі. Падобныя экскурсіі дапамагаюць будучым гісторыкам атрымаць неацэнны практычны вопыт працы з архіўнымі матэрыяламі і спрыяюць фармаванню прафесійных навыкаў.

 

1. Студэнты гістарычнага факультэта БДУ на экскурсіі ў БДАМЛМ
2. Падчас правядзення экскурсіі ў БДАМЛМ