Намеснік дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Ганаровы архівіст Беларусі Таццяна Буевіч удастоена звання «Віцяблянін года»

Намеснік дырэктара ўстановы «Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці» Ганаровы архівіст Беларусі Таццяна Буевіч удастоена звання «Віцяблянін года» за прафесійнае майстэрства, значны ўклад у развіццё Нацыянальнага архіўнага фонду, актыўны ўдзел у рабоце па папулярызацыі гістарычных ведаў а таксама ў правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.

Дзяржаўнаму архіву Віцебскай вобласці Таццяна Буевіч аддала звыш 26 гадоў прафесійнай дзейнасці.

Ураджэнка горада на Дзвіне, Таццяна Уладзіміраўна ўнесла значны ўклад у папулярызацыю гісторыі Беларусі і роднага Віцебска, гістарычных перыядаў, звязаных са станаўленнем і развіццём беларускай дзяржаўнасці, 30-годдзем інстытута Прэзідэнцтва, вызваленнем Прыдзвінскага краю ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пасляваенным аднаўленнем рэгіёну.

Яе публікацыі навуковых даследаванняў, артыкулаў і інтэрв’ю, лекцыі і экскурсіі, удзел у тэле- і радыёперадачах, выступленні на канферэнцыях, круглых сталах – усё гэта заснавана на архіўных крыніцах.

У прыватнасці, з удзелам Таццяны Буевіч ажыццёўлена падрыхтоўка да выдання зборнікаў дакументаў «Витебск: Классика и Авангард. История Витебского художественного училища в документах Государственного архива Витебской области (1918 – 1923)» (2004), «История Березинского биосферного заповедника. Путь длиною в 90 лет (1925 – 2015)» (2015), зборнікаў артыкулаў «Витебщина архивная: история, фонды, персоналии (середина ХIХ – ХХ века)» (2002), «Выстояли и победили: свидетельствуют архивы» (2005), юбілейнага выдання «Витебщина архивная в начале XXI века: связь времен» (2008), «Есть город древний на Двине» (2024); архіўнага даведніка «Государственный архив Витебской области: путеводитель, 1917 – 2006» (2011) і іншых выданняў.

З 2024 года Таццяна Буевіч удзельніца праекту «Адкрыты кінаархіў. Гэты дзень мы набліжалі як маглі», прысвечанага вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамозе. Яна праводзіць для навучэнцаў школ, ВНУ і шырокай віцебскай грамадскасці мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю праекта, а таксама ладзіць прэзентацыі фільмаў, прадстаўленых БДАКФФД, і іх паказ, які суправаджаецца лекцыямі аб гісторыі вызвалення Віцебшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У 2025 г. Таццяна Уладзіміраўна ў рамках праекта пачала работу ў новым фармаце – правядзенне лекцый аб гісторыі вызвалення г.Віцебска і Віцебскай вобласці з выхадам на прадпрыемствы і ва ўстановы. Падчас мерапрыемстваў дэманструюцца хроніка-дакументальныя фільмы, падрыхтаваныя БДАКФФД. Лекцыі і прагляд хронікі выклікае жывы водгук у віцяблян.

Віншуем!

 

Таццяна Уладзіміраўна Буевіч