Удзел БДАМЛМ у святкаванні 120-годдзя П.У. Броўкі

5 чэрвеня 2025 года, у дзень 120-годдзя народнага паэта Беларусі Пятра Усцінавіча Броўкі, работнікі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) наведалі адкрыццё выставы «Шаржы на Петруся Броўку» ў Літаратурным музее Петруся Броўкі, прымеркаванай да юбілею народнага паэта Беларусі.

У кватэры-музеі Пятра Усцінавіча шаржы на яго ў такой колькасці прадстаўлены ўпершыню. Жартоўныя партрэты Броўкі, якія малявалі як вядомыя, так і маладыя мастакі (самыя раннія творы датуюцца 1930-мі гадамі),— не толькі мастацкая забава, але і адлюстраванне стаўлення сучаснікаў да асобы паэта, жывое сведчанне пра значэнне творцы ў тагачаснай культуры, а таксама паказчык здаровай атмасферы ў мастацкім асяроддзі.

Юбілейная выстава рэалізавана літаратурным музеем сумесна з часопісам «Роднае слова», яна прэзентуе частку праекта «У анталогію беларускага шаржу» (у ім былі апублікаваны дзясяткі графічных вобразаў айчынных літаратараў у дадзеным жанры, у тым ліку з фондаў БДАМЛМ).

 

1. В.В. Біруля і Н.А.Мізон на адкрыцці выставы «Шаржы Петруся Броўкі»
2. Падчас адкрыцця выставы ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі