Занальны дзяржаўны архіў у г.Рэчыцы прадстаўляе дакумент аб генацыдзе нямецка-фашысцкіх захопнікаў у адносінах да жыхароў вёскі Сямёнаўка Рэчыцкага раёна

22 чэрвеня 1941 года нападзеннем нацысцкай Германіі на СССР без аб’явы вайны пачалася Вялікая Айчынная вайна. У цяперашні час у нашай краіне гэта дата адзначаецца як Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа.

У архіўнай калекцыі Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі СССР па расследаванню злачынстаў фашызму захоўваецца пратакол допыту сведкі – жыхара вёскі Сямёнаўка Рэчыцкага раёна Аляксандра Рыгоравіча Бяды ад 6 красавіка 1945 года (Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 246). Аб генацыдзе, які ўчынілі гітлераўцы, ён паказаў наступнае:

«9 чэрвеня 1943 года ў нашу вёску прыехалі два верхавых немца, адзін добра размаўляў па-рускі. Мэту іх прыезда ніхто з жыхароў не ведаў. Хутка яны паехалі з вёскі, за імі прыкладна праз паўтары гадзіны ў вёску прыехаў нямецкі карны атрад СС на 100 машынах, званне камандзіра атрада я не ведаю. Жыхары, узнаўшы аб тым, што немцы будуць эвакуіраваць на катаргу ў Германію, сталі збягаць у лес, у вёсцы засталіся толькі старыя і хворыя. Насельніцтву, якое засталося, карнікі прапаноўвалі эвакуіравацца, але жыхары не згадзіліся, і іх пачалі расстрэльваць. Расстралялі трох мамашак: Тапольскую Макрыну Іванаўну, Тапольскую Анну Сямёнаўну, Кенух Ефрасінню Максімаўну. Нікалаенка Дар’я Іванаўна была расстраляна з сваёй маці – хворай Нікалаенка Наталлей Цітаўнай. Пры ўцёках у лес была расстраляна Шаўчэнка Акуліна Маркаўна. Клемязь Марыя Кузьмінішна была расстраляна і кінута ў калодзеж. Дубавец Праскоўя Маісееўна з двума малалетнімі дзецьмі, Марыей і Аннай, была расстраляна ў садзе каля свайго дому. Пасля жорсткай расправы з насельніцтвам немцы аб’явілі, што больш расстрэльваць не будуць, але насельніцтва з лесу не выйшла, тады немцы падпалілі вёску і паехалі».

 

1. ЗГАРэч. Ф. 864. Воп. 1. Спр. 3. Арк. 246