Дзень адчыненых дзвярэй ва установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе»

06.06.2025, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў, быў праведзены Дзень адчыненых дзвярэй ва установе «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе». У гэты дзень дзяржаўны архіў наведалі вучні 1-3-х, 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №8 г.Ліды імя В.Ф.Казакова», якія наведваюць летні школьны лагер. Для навучэнцаў былі праведзены ўрокі на тэму «Уводзіны ў архіўную справу», арганізаваны аглядныя экскурсіі па архіве з наведваннем выстаў. Таксама супрацоўнікамі архіва былі праведзены майстар-класы па тэме: «Я вучуся пісаць пяром». Школьнікі з карысцю правялі час і змаглі паспрабаваць сябе ў ролі архівістаў.

Таксама, у рамках Міжнароднага тыдня архіваў, супрацоўнікамі архіва былі дадзены кансультацыі па пытаннях вядзення справаводства, камплектавання архіва, уліку, захоўвання, выкарыстання архіўных дакументаў для ўсіх жадаючых, а таксама для асоб, адказных за вядзенне справаводства і архівы арганізацый.

 

1. Школьнікі падчас правядзення ўрокаў і экскурсій.
2. Школьнікі падчас правядзення майстар-класаў.
3. Супрацоўнікі архіва падчас правядзення кансультацый.