Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка (фотадакументы з фондаў БДАКФФД аб Бярэзінскім біясферным запаведніку)

 

1. 1-007955 Бярэзінскаму біясфернаму запаведніку 100 гадоў

У 2025 годзе споўнілася 100 гадоў з моманту заснавання Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Гісторыя стварэння запаведніка ўзыходзіць да 1924 года, калі Народны камісарыят земляробства БССР камандыраваў у раён вёскі Беразіно і аднайменнай ракі групу вучоных, якія павінны былі вызначыць магчымасць арганізацыі на гэтай тэрыторыі паляўнічага запаведніка.

У выніку працы камісіі ў басейне ракі Бярэзіны на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей быў утвораны Бярэзінскі дзяржаўны запаведнік.

Да 100-годдзя Бярэзінскага біясфернага запаведніка на YouTube-канале БДАКФФД размешчаны промаролік.

У дадзены момант у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў знаходзіцца больш за 180 адзінак уліку фотадакументаў з 1963 па 2018 гг. і каля 20 адзінак уліку кінадакументаў з 1951 па 2013 гг., звязаных з Бярэзінскім запаведнікам.

Фота- і кінадакументы (сюжэты кіначасопісаў «Савецкая Беларусь», дакументальных фільмаў «Березинский заповедник», 1965 г., «Лесные мотивы», 1975 г., «Природы храм нерукотворный», 1989 г., «В царстве бакланов и цапель», 2001 г., «Почему у бобра поцарапан нос?», 2002 г., «Тропой волка», 2007 г., відэапраграмы «Відэа Энцыклапедыя Беларусі. Бярэзінскі біясферны запаведнік», 2013 г.) дазваляюць нам убачыць насельнікаў запаведніка ў натуральным асяроддзі, егераў і навуковых супрацоўнікаў запаведніка за працай, убачыць прыгажосцю некранутай прыроды.

У 1979 годзе Бярэзінскаму запаведніку быў нададзены статус біясфернага.

У нашы дні ў Бярэзінскім біясферным запаведніку вядзецца прыродаахоўная, навуковая, эколага-асветніцкая, турыстычная і камерцыйная дзейнасць.

 

2. 1-006072 У Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку
29 ліпеня 1963 г., Віцебская вобл.
3. 1-006074 Падлоўчы на плаціне, збудаванай бабрамі ў Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку
29 ліпеня 1963 г., Віцебская вобл.
4. 0-086246 Сямейства зуброў на тэрыторыі Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка
7 жніўня 1968 г., Віцебская вобл.
5. 0-105470 Старшы навуковы супрацоўнік Бярэзінскага дзяржаўнага запаведніка в.Літвінаў
1973 г., Віцебская вобл.
6. 0-129039 Нарыхтоўка кармоў для насельнікаў Бярэзінскага біясфернага запаведніка
чэрвень 1979 г., Мінская вобл.
7. 1-008047 У дубовым гаі Бярэзінскага біясфернага запаведніка
ліпень 1979 г., Віцебская вобл.
8. 1-007955 Погляд на р. Бярэзіна на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка /фотаэцюд/
ліпень 1979 г., Віцебская вобл.
9. 1-009656 У Бярэзінскім біясферным запаведніку, размешчаным на тэрыторыі Докшыцкага, Лепельскага і Барысаўскага раёнаў
ліпень 1979 г., Віцебская вобл.
10. 0-120007 Станцыя фонавага маніторынгу ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
31 кастрычніка 1979 г., Віцебская вобл.
11. 1-011593 Удзельнікі I Міжнароднага кангрэса па біясферных запаведніках на біястанцыі «Чорная рэчка» Бярэзінскага біясфернага запаведніка
кастрычнік 1983 г., Мінская вобл.
12. 1-012778 Старэйшы інжынер А.М.Срытная падчас даследавання проб снегу ў хімічнай лабараторыі станцыі фонавага маніторынгу Бярэзінскага біясфернага запаведніка
1985 г., Мінская вобл.
13. 1-012792 Супрацоўнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка падчас вымярэння тэмпературы глебы ў верхавым пушыцава-сфагнавым балоце зоны абсалютнай недатыкальнасці
чэрвень 1985 г., Мінская вобл.
14. 1-012765 Погляд на гідраметэаралагічны плыт стацыянара «Дамжарыцкі» Бярэзінскага біясфернага запаведніка
чэрвень 1985 г., Мінская вобл.
15. 1-016943 Арнітолаг Бярэзінскага запаведніка І. Бышнёў падчас кальцавання птушанят чорнага бусла
жнівень 1989 г., Мінская вобл.
16. 0-139714 Школьнікі, якія аказваюць дапамогу ў працы супрацоўнікам Бярэзінскага біясфернага запаведніка, у момант зняцця паказанняў прыбораў на гідраметэаралагічнай пляцоўцы запаведніка
1996 г., Мінская вобл.
17. E022861 Фотаэцюд «Палітра восені». Погляд на р. Бярэзіна ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
кастрычнік 2004 г., р. Бярэзіна
18. E011565 Погляд на гасцінічны комплекс «Плаўна» Бярэзінскага біясфернага запаведніка, размешчанага на беразе кс. Плаўна ў Віцебскай вобл.
кастрычнік 2006 г., Віцебская вобл.
19. E022528 У Бярэзінскім біясферным запаведніку
2009 г., Мінская вобл.
20. E022529 У Бярэзінскім біясферным запаведніку
2009 г., Мінская вобл.
21. E023094 Начальнік адзінай у Беларусі станцыі фонавага маніторынгу «Бярэзінскі запаведнік» у Лепельскім раёне А. Срыбны (справа) і тэхнік-метэаролаг 1-й катэгорыі Т. Курылёнак здымаюць паказанні на даследча-назіральнай пляцоўцы станцыі01.
22. E042546 Бобр – насельнік Бярэзінскага біясфернага запаведніка
снежань 2013 г., Мінская вобл.
23. E042544 Погляд на балота Бярэзінскага біясфернага запаведніка
кастрычнік 2014 г., Мінская вобл.
24. E049166 Сям’я бурых мядзведзяў на ўчастку, засеяным для іх корму аўсом, на тэрыторыі былой в.Пастрыжжа, размешчанай у Бярэзінскім біясферным запаведніку
27 жніўня 2015 г., Віцебская вобл.
25. E063105 Дачка Вужынага караля – інсталяцыя экалагічнай сцежкі «У краі міфаў» Цэнтра міфалагічнага турызму ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
22 жніўня 2017 г., Віцебская вобл.
26. E063127 Работнік дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік», географ і глебазнавец, кандыдат сельскагаспадарчых навук Васіль Натараў (на пярэднім плане) даследуе гідраэкалагічны стан вадазбору вярхоўя р. Бярэзіны
23 жніўня 2017 г., Віцебская вобл.