Аб правядзенні ва ўстанове «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці» мерапрыемствы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Грамадзянская пазіцыя»

22 мая 2025 г. старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Любоў Ткач урачыста ўручыла членскія білеты супрацоўнікам Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці. Яна расказала аб дзейнасці арганізацыі, яе прыярытэтах і запланаваных мерапрыемствах і павіншавала тых, хто ўступіў у рады партыі.

Колькасць нашых аднадумцаў павялічваецца, а значыць, усё больш людзей падтрымліваюць нашу дзяржаву, гатовыя выказваць актыўную грамадзянскую пазіцыю і ўдзельнічаць у грамадска-палітычным і сацыяльна-культурным жыцці.

 

1. Старшыня Навабеліцкай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Любоў Ткач расказвае аб дзейнасці партыі
2. Уручэнне членскага білета «Белая Русь» дырэктару архіва Юрыю Шастапалаву
3. Супрацоўнікі архіва – новыя члены партыі «Белая Русь»