У Дзяржаўным архіве грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці прайшоў семінар

15 мая 2025 года ў рамках аказання практычнай і метадычнай дапамогі арганізацыям-крыніцам камплектавання дзяржаўнага архіва на базе ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці» прайшоў навучальны семінар на тэму «Справаводства: пакрокавы алгарытм».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі абласных, гарадскіх і раённых грамадскіх аб’яднанняў.

Увазе слухачоў была прадстаўлена мультымедыйная прэзентацыя па заяўленай тэме. У ходзе семінара былі разгледжаны пытанні: асноўныя НПА, якія рэгулююць адносіны ў сферы справаводства, алгарытм арганізацыі справаводства ў арганізацыі, асноўныя задачы і функцыі экспертнай камісіі, асноўныя задачы архіва арганізацыі і інш.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі магчымасць: задаць пытанні, абмеркаваць практычныя аспекты і атрымаць практычныя рэкамендацыі па працы з дакументамі. Семінар выклікаў вялікую цікавасць у слухачоў і стаў каштоўным інструментам для павышэння прафесійных кампетэнцый.

У заключэнні для ўдзельнікаў семінара быў арганізаваны паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў пры падтрымцы Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

 

1. Падчас навучальнага семінара з арганізацыямі-крыніцамі камплектавання дзяржаўнага архіва
2. Падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
3. Падчас прагляду фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»
4. Падчас аказання кансультацыі