Адкрыццё фотадакументальнай выставы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь «Вясна Перамогі»
8 мая 2025 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася фотадакументальная выстава «Вясна Перамогі».
Для беларусаў 9 Мая – гэта адмысловая гераічная дата. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся звыш 1 300 000 беларусаў, 374 000 партызан і звыш 70 000 падпольшчыкаў вялі барацьбу на акупаванай ворагам тэрыторыі. У беларускіх лясах дзейнiчала 213 партызанскіх брыгад, у якія ўваходзіла каля 1000 атрадаў, і яшчэ 258 атрадаў дзейнічалі самастойна. Схаваныя партызанскія рэзервы складалі каля 400 000 мясцовых жыхароў. Усенародны рух Супраціву па сваім маштабе і размаху, які разгарнуўся ў Беларусі, не мае аналагаў у сусветнай гісторыі.
На тэрыторыі Беларусі партызаны і падпольшчыкі знішчылі каля 500 000 акупантаў і іх памагатых, пусцілі пад адхон 11128 эшалонаў і 34 бронецягнікі, разграмілі 948 штабоў і гарнізонаў праціўніка, знішчылі 1355 танкаў і бронемашын.
За гераічныя подзвігі ў Вялікай Айчыннай вайне звання Героя Савецкага Саюза былі ўдастоены 449 беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі, 73 сталі поўнымі кавалерамі ордэна Славы, 4 беларусы сталі двойчы Героямі Савецкага Саюза (П.Я.Галавачоў, I.I.Гусакоўскі, С.Ф.Шутаў, I.I.Якубоўскі).
Беларусь захоўвае гістарычную памяць і праўду аб Вялікай Айчыннай вайне. Гэты наратыў падтрымліваецца і мемарыяльнай палітыкай – аховай месцаў пахаванняў, мемарыяльных комплексаў, якія ўвекавечваюць памяць ахвяр вайны.
Узважаная і прадуманая палітыка ў Беларусі дазволіла пазбегнуць нашай краіне тых «войнаў памяці», якія характэрныя для некаторых постсавецкіх дзяржаў. Нягледзячы на дыскусіі, якія вядуцца ў гістарычнай навуцы па розным аспектам гісторыі Другой сусветнай вайны, у свядомасці беларусаў гэтая вайна застаецца Вялікай Айчыннай, і памяць пра яе разглядаецца як найважнейшы сродак патрыятычнага і ідэалагічнага выхавання падрастаючага пакалення.
У фондах Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь захаваўся велізарны масіў дакументаў, звязаных з удзелам беларусаў у Вялікай Айчыннай вайне: справаздачы аб баявой дзейнасці партызанскіх атрадаў і звесткі аб іх персанальным складзе, гісторыі партызанскіх атрадаў і брыгад, дзённікі камандзіраў партызанскіх брыгад, асабістыя справы Герояў Савецкага Саюза, спісы ўдзельнікаў падполля, узнагародныя лісты. Гэтыя і многія іншыя дакументы прадстаўлены на выставе «Вясна Перамогi».
![]() |
1. На адкрыцці дакументальнай выставы «Вясна Перамогі» |
![]() |
2. Загадчык аддзела М.А.Старасценка знаёміць з архіўнымі дакументамі, прадстаўленымі на выставе |
![]() |
3. Маладыя архівісты знаёмяцца з дакументамі на выставе |
![]() |
4. Маладыя архівісты знаёмяцца з дакументамі на выставе |
![]() |
5. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |
![]() |
6. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |
![]() |
7. Дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь на выставе |
![]() |
8. На адкрыцці выставы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь |
![]() |
9. На адкрыцці выставы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь |