Аб віншаванні ветэрана Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці»
8 мая 2025 г. напярэдадні юбілею Вялікай Перамогі, дырэктар Дзяржаўнага архіва Гомельскай вобласці Юрый Шастапалаў наведаў ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Каспяровіча. У віншаванні ветэрана таксама прыняла ўдзел актыўная моладзь г.Гомеля і прадстаўнікі абкама і гаркама КПБ.
Вайну Мікалай Каспяровіч сустрэў у Гомелі 15-гадовым падлеткам. У жніўні 1941 года практычна апошнім цягніком, які адвозіў людзей з палаючага горада, Мікалай і яго родныя былі эвакуіраваны. Сталінград, Арэнбург, Ташкент і канчатковы пункт эвакуацыі – Ашхабад. Тут хлопец пачаў вучыцца ў чыгуначным тэхнікуме, але пакінуў яго і добраахвотнікам пайшоў ваяваць. Яму было 17 гадоў. «Вайна нікога не літавала. Ніхто не ведаў, ці выйдзе жывы з бою. Але мы заўсёды былі ўпэўненыя: Перамога будзе за намі», – сказаў ветэран, звяртаючыся да моладзі.
Подзвіг ветэранаў назаўжды застанецца ў памяці пакаленняў і будзе служыць прыкладам патрыятызму і любові да Радзімы.
![]() |
1. Віншаванне ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Каспяровіча |
![]() |
2. Мікалай Каспяровіч з роднымі |