Аб адкрыцці выставы ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі
8 траўня 2025г. у Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі адкрылася выстава «Архітэктура Перамогі», прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Заслужанага архітэктара БССР Віктару Мацвеевічу Волчаку і Перамозе савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Віктар Мацвеевіч нарадзіўся 9 ліпеня 1910г. у Краснаярскім краі. Пасля заканчэння педагагічнай школы працаваў вясковым настаўнікам, актыўна ўдзельнічаючы ў грамадскім жыцці. У 1936г.завяршыў навучанне на архітэктурным факультэце Усерасійскай акадэміі мастацтваў у г.Ленінградзе, спецыялізуючыся на праектаванні грамадскіх і мемарыяльных збудаванняў.
З 1937 па 1953г. працаваў у г.Ташкенце, стаўшы адным з вядучых архітэктараў Узбецкай ССР. Ён браў удзел у праектаванні значных аб’ектаў грамадзянскай архітэктуры, уключаючы Дом Урада і помнік Алішэру Наваі. За ўклад у развіццё рэспублікі быў удастоены чатырох Ганаровых грамат Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Віктар Мацвеевіч служыў у інжынерных войсках, прайшоў шлях ад Сталінграда да Прагі, удзельнічаў у баявых аперацыях у складзе сапёрнага батальёна. За праяўлены гераізм узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і некалькімі медалямі.
З 1953г. уся прафесійная дзейнасць В.М.Воўчака была звязана з Беларуссю. Ён працаваў у інстытуце «Белдзяржпраект», выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (зараз – БНТУ), абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме манументальнай прапаганды. У перыяд 1955-1975гг. сумяшчаў навуковую і педагагічную дзейнасць з праектнай практыкай.
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
1-4. Матэрыалы выставы |