Удзел Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў у адкрыцці сумеснай міжнароднай выставы «Напішу неба мірным»
7 мая 2025 года загадчык аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці сумеснага выставачнага міжнароднага праекта ў дзяржаўнай установе культуры змешанага тыпу «Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь», прысвечанага 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў «Напішу неба мірным».
У межах экспазіцыі дэманстраваліся фільмы «Вызваленне г.Мінска», «Вызваленне г.Гомеля», «Вызваленне г.Брэста», падрыхтаваныя ў рамках праекту «Адкрыты кінаархіў» Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.
Таганрогскі мастацкі музей прадставіў копіі франтавых малюнкаў Народнага мастака РСФСР, прафесара Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім.І.Я.Рэпіна А.Д.Раманычава і выпускніка знакамітага ВХУТЭМАСА К.М.Малчанава са сваёй фондавай калекцыі.
Былі прадэманстраваны работы народных мастакоў Беларусі В.А.Грамыка, І.А.Ахрэмчыка, заслужаных дзеячаў мастацтваў Беларусі А.С.Бархаткова, Н.М.Воранава, І.С.Дмухайла і інш.
Запрашаем наведаць выставу.
![]() |
1. Афіша выставачнага міжнароднага праекта «Напішу неба мірным», г.Мінск, 07.05.2025 |
![]() |
2. Выступленне загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра на міжнароднай выставе «Напішу неба мірным», г.Мінск, 07.05.2025 |
![]() |
3. Дэманстрацыя фільмаў выставачным міжнародным праекце «Напішу неба мірным», г.Мінск, 07.05.2025Выстава працягнецца да 8 чэрвеня 2025 г. |