Паказ НГА Беларусі дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №27» г.Мінска

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі 8 мая 2025 г., напярэдадні Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, для вучняў ДУА «Сярэдняя школа №27 г.Мінска» прадэманстраваны дакументальны фільм «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў.

Да паказу перад навучэнцамі выступіў дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў, які адзначыў, што фільм заснаваны на хранікальна-дакументальных матэрыялах з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў і прысвечаны гераічнаму подзвігу савецкага народа. Унікальная дакументальная хроніка ваенных падзей: ад пачатку нямецкай акупацыі да беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» і штурму Кёнігсберга. У фінале – унікальныя кадры доўгачаканага Дня Перамогі.

Кіраўніцтва сярэдняй школы выказала падзяку і адзначыла важнасць супрацоўніцтва паміж архівістамі і ўстановамі адукацыі ў справе патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

 

1.Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова
2.Перад паказам дакументальнага фільма
3.Паказ дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі»