Дырэктар і прафарганізатар установы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Оршы» на прэм’еры паказу фільма «У спісах не значыўся»
7 мая 2025 года дырэктар Дзяржархіва ў г.Оршы Бергавіна Алеся і прафарганізатар Корбан Алеся прынялі ўдзел у прэм’еры фільма «У спісах не значыўся», рэжысёр: Сяргей Каратаеў паводле аднайменнай аповесці Барыса Васільева. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Уладзіслаў Мілер і Уладзімір Машкоў.
21 чэрвеня 1941 гады. Малады лейтэнант Коля Плужнікоў, атрымаўшы прызначэнне на сталае месца службы, прыязджае ў Брэст. Перапоўненыя залы чакання вакзала і натоўп абчэпленых багажом людзей не насцярожваюць ахопленага радаснымі надзеямі юнака. Коля спяшаецца да месца размяшчэння сваёй часткі – у Брэсцкую крэпасць… Салдата не паспяваюць залічыць у асабовы склад вайскоўцаў, а ў чатыры раніцы раздаюцца артылерыйскія парывы – пачалася вайна. Ён не быў залічаны ў шэрагі вайскоўцаў Брэсцкай крэпасці, але ўсё роўна прыняў удзел у першым у сваім жыцці баі, які доўжыўся дзесяць месяцаў.
Драма «У спісах не значыўся» не пакінула абыякавымі гледачоў…
![]() |
![]() |
1-2. Дырэктар Дзяржархіва ў г.Оршы Бергавіна Алеся і прафарганізатар Корбан Алеся на прэм’еры фільма «У спісах не значыўся» |