Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна прыняла ўдзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне), арганізаванай Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
6 мая 2025 г. у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачала работу Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».
Канферэнцыя аб’яднала гісторыкаў з Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана. Удзельнікі канферэнцыі разгледзелі пытанні сучасных падыходаў да асвятлення падзей Вялікай Айчыннай вайны, міжнародных адносін напярэдадні і ў гады вайны, тэмы ключавых бітваў Вялікай Айчыннай вайны, генацыду беларускага народа і іншыя.
З дакладам «Арганізацыя партызанскага руху на Віцебшчыне (ліпень 1941 – 1942 гг.): па старонках успамінаў Гуцава Івана Тарасавіча, сакратара Мяхоўскага падпольнага райкама КП(б)Б, і архіўнай перапіскі Віцебскай групы партызан» намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна.
На фота: Намеснік дырэктара Дзяржархіва Віцебскай вобласці Буевіч Таццяна – удзельнік Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Вялікая Перамога ў імя міру і стварэння (да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне).