Аб наведванні кніжнай выстаўкі «Уся праўда пра вайну» у «Магілёўскай абласной бібліятэцы ім. У.І.Леніна» супрацоўнікамі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці»

У рамках святкавання 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Магілёўскай вобласці» наведалі кніжную выставу «Уся праўда пра вайну» ў абласной бібліятэцы, якая прысвечана папулярызацыі творчасці беларускіх пісьменнікаў і іх твораў пра Вялікую Айчынную вайну: «Святло «Альпійскай балады» В.Быкава, «Вазьму твой боль» І.Шамякіна, «Блакадная кніга» А.Адамовіча і Д.Граніна, «Мінскі напрамак» І.Мележа, «Мы з Санькам у тыле ворага» І.Сяркова, «Завяшчанне нашчадкам» Б.Крапака. А таксама сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі «Нам выпаў гонар дакрануцца да Перамогі!».

 

1. Дырэктар архіва А.А.Набокава, загадчык аддзела Т.У.Шэўчык, вядучы архівіст Т.В.Шыманава і маладыя бібліятэкары на выстаўцы «Уся праўда пра вайну».
2. Загадчык аддзела Т.У.Шэўчык каля экспазіцыі «Блакадная кніга».
3-6. Экспанаты выставы.