Аб удзеле кіраўніцтва Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь у круглым стале «Актуальныя праблемы Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у сучасных даследаваннях Расіі і Беларусі»
2 мая 2025г. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце ім. М.Танка (далей – БДПУ) адбыўся круглы стол з міжнародным удзелам «Актуальныя праблемы Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў у сучасных даследаваннях Расіі і Беларусі». Адным з арганізатараў мерапрыемства выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ).
З прывітальнымі словамі да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся: дэкан гістарычнага факультэта БДПУ, к.г.н., дацэнт С.П.Шупляк; намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, д.г.н., прафесар В.В.Даніловіч; акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук мастацтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, д.г.н., прафесар, акадэмік А.А.Каваленя і іншыя.
У прывітальным слове да ўдзельнікаў мерапрыемства дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк расказаў аб цесным узаемадзеянні архіва і БДПУ, а таксама аб вялікай рабоце НАРБ па захаванні гістарычнай Памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Ён таксама перадаў у бібліятэку БДПУ ілюстраваны зборнік «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі ..»., падрыхтаваны НАРБ у рамках праекта «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы».
У рабоце дыскусійных секцый актыўны ўдзел прыняў намеснік дырэктара НАРБ, к.г.н. С.В.Кулінок. Ён выступіў з дакладам «Да пытання аб вывучанасці нацысцкіх карных аперацый на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны».
![]() |
1. Дырэктар НАРБ А.К.Дземянюк уручае кнігу «Аперацыя «Баграціён»: партызаны беларускай зямлі …» дэкану гістарычнага факультэта БДПУ С.П.Шупляку |
![]() |
2. Злева направа: С.В.Кулінок, А.К.Дземянюк, А.А.Каваленя і В.В.Даніловіч |
![]() |
3. С.В.Кулинок і А.К.Дземянюк на мерапрыемстве |
![]() |
![]() |
4-5. Удзельнікі круглага стала |