Аб правядзенні засядання колегii ў Дэпартаменце па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь
30 красавіка 2025 г. адбылося пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. У пасяджэнні калегіі прыняў удзел Намеснік Міністра юстыцыі Кот Алег Мікалаевіч.
На пасяджэнні калегіі былі разгледжаны наступныя пытанні:
1. Аб засваенні бюджэтных сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі ў першым квартале 2025 года.
2. Справаздачы кіраўнікоў дзяржаўных архіўных устаноў аб ходзе падрыхтоўкі выдавецкіх праектаў.
Па першым пытанні намеснікам начальніка аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Т.А.Суханавай быў прадстаўлены падрабязны аналіз асваення бюджэтных сродкаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі за 1 квартал 2025 г.
Судакладчыкам па пытанні выступіла начальнік аддзела па архівах, ЗАГСах і іншых прававых пытаннях галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама А.Ю.Забалотная, якая далажыла аб першачарговых задачах па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ў адносінах да архіваў Гродзенскай вобласці – Дзяржаўнага архіва Гродзенскай вобласці і занальнага архiва ў г.Наваградку.
Па выніках разгляду першага пытання даручана:
– дырэктарам дзяржаўных архіўных устаноў забяспечыць своечасовае і поўнае асваенне бюджэтнага фінансавання планавых мерапрыемстваў другога квартала 2025 года;
– структурным падраздзяленням па архівах і справаводству галоўных упраўленняў юстыцыі абласных выканаўчых камітэтаў забяспечыць кантроль за асваеннем у другім квартале 2025 г. сродкаў мясцовых бюджэтаў дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі абласцей.
У рамках разгляду другога пытання адзначана, што архіўнымі ўстановамі за 2024 – красавік 2025 года выдадзена больш за 26 зборнікаў (кніг).
У юбілейныя гады асноўнымі тэматыкамі выдавецкіх праектаў сталі кнігі, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама генацыдзе беларускага народа.
На пасяджэнні калегіі са справаздачамі выступілі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў і намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.У.Кулінок.
Кіраўнікі архіўных устаноў далажылі аб ходзе падрыхтоўкі выдавецкіх праектаў у рамках серыі «Бібліятэка Саюзнай дзяржавы», «Партызанскі архіў», «Гісторыя для школьнікаў».
Калегіяй адзначана неабходнасць актыўнага ўдзелу архіўных устаноў у падрыхтоўцы названых выдавецкіх серый, а таксама планавання падрыхтоўкі выдавецкіх праектаў на 2026 год.
![]() |
1. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
2. Пасяджэнне калегіі Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
3. Выступае намеснік начальніка аддзела арганізацыйна-аналітычнай работы, фінансавання і бухгалтарскага ўліку Т.А.Суханава |
![]() |
4. Выступае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі М.М.Глушакоў |
![]() |
5. Выступае намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь С.У.Кулінок |