«Гісторыя Вялікай Перамогі»« Архівісты правялі кіналекторый для навучэнцаў СШ№12 г.Маладзечна

Напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі супрацоўнікі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г.Маладзечна» правялі кіналекторый з паказам фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 9-10класаў ДУА«Сярэдняя школа №12 г.Маладзечна».

Архівіст Марыя Мячкоўская распавяла навучэнцам аб ключавых момантах, адлюстраваных у кінахроніцы, яе важнасці і значнасці для даследавання падзей мінулага.

Школьнікі ў сваю чаргу адзначылі: падобныя ініцыятывы не толькі дапамагаюць даведацца больш аб важнейшых падзеях у гісторыі краіны, але і выхаваць павагу да подзвігу тых, хто абараняў мір і свабоду.

 

1. Архівіст Марыя Мячкоўская падчас выступу з анатацыяй да фільма.
2. Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні М.С.Мінец падчас выступлення перад навучэнцамі.
3. Падчас прагляду фільма.