У памятнага знака «Землякам – ліквідатарам аварыі на ЧАЭС»
Штогод 26 красавіка адзначаецца памятная дата – Дзень чарнобыльскай трагедыі ў Беларусі. У гэты дзень прыгадваюць людзей, якія мужна выканалі свой абавязак, рызыкуючы здароўем і жыццём, ліквідавалі наступствы тэхнагеннай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Абавязак кожнага з нас – памятаць пра подзвіг людзей, якія змагаліся з ядзернай стыхіяй і абаранілі пакаленні ад глабальных наступстваў катастрофы.
Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» ўшанавалі памяць ліквідатараў Чарнобыльскай катастрофы Быхаўскага раёна каля памятнага знака «Землякам – ліквідатарам аварыі на ЧАЭС». Па баках вялізнага валуна дзве чорныя гранітныя пліты. На адным намаляваны медаль удзельніка ліквідацыі аварыі на ЧАЭС. На другім — рэактар, які выбухнуў, чорныя птушкі, змрочныя аблокі, знак радыяцыйнай небяспекі і слова: «Будзе, будзе ды скону мне Чарнобыль балець».
26 красавіка 1986 года застаецца самым страшным днём у гісторыі ядзернай энергетыкі. Чалавецтва вынесла ўрок з гэтай жахлівай трагедыі і зараз робіць усё, каб падобнае больш ніколі не паўтарылася.
![]() |
Супрацоўнікі ўстановы «Дзяржаўны архіў Магілёўскай вобласці» каля помніка «Землякам – ліквідатарам аварыі на ЧАЭС» |