Правядзенне Сусветнага дня аховы працы ў БДАМЛМ

26 красавіка 2025 года ў рамках Сусветнага дня аховы працы ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (далей – БДАМЛМ) адбылося мерапрыемства на тэму «Рэвалюцыйныя падыходы да бяспекі і гігіены працы: роля штучнага інтэлекту і цыфравізацыі на працоўных месцах».

Галоўная мэта Сусветнага дня аховы працы – фарміраванне культуры бяспечнасці працы, павышэнне адказнасці кожнага работніка за сваю бяспеку і бяспеку навакольных.

Намеснік дырэктара БДАМЛМ Наталля Георгіеўна Марчук азнаёміла прысутных з правіламі бяспечнасці працы з архіўнымі дакументамі, абсталяваннем і аргтэхнікай.

«Бяспека – гэта наш прыярытэт. Мы імкнемся стварыць камфортныя і бяспечныя ўмовы для працы з архіўнымі дакументамі», – адзначыла Н.Г.Марчук.

Правядзенне Сусветнага дня аховы працы – гэта важны крок у забеспячэнні бяспечных умоў працы і захаванні здароўя работнікаў БДАМЛМ

 

1. Выступленне Н.Г.Марчук
2. Правядзенне Сусветнага дня аховы працы ў БДАМЛМ