Аб дэманстрацыі Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ў г.Гродна дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі» для навучэнцаў 6 класаў ДУА «СШ №22 г.Гродна»

26 красавіка 2025 года супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў г.Гродна была арганізавана дэманстрацыя дакументальнага фільма «Гісторыя Вялікай Перамогі», падрыхтаванага Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў з удзелам Дэпартамента па архівах і справаводству, для навучэнцаў 6 класаў ДУА «СШ №22 г.Гродна». Перад пачаткам паказу фільма перад аўдыторыяй гледачоў выступіла супрацоўнік аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Лісянская Д.У.

 

1.Выступленне супрацоўніка аддзела інфармацыі, публікацыі і выкарыстання дакументаў Лісянскай д.У. перад навучэнцамі ДУА «СШ №22 г.Гродна».
2.Пад час прагляда фільма.