Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню Чарнобыльскай трагедыі ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г. Лідзе»
26.04.2025 ва ўстанове «Занальны дзяржаўны архіў у г.Лідзе» быў праведзены адзіны дзень інфармавання, прысвечаны Дню Чарнобыльскай трагедыі. У мерапрыемстве прыняў удзел бацька загадчыка аддзела забеспячэння захаванасці дакументаў і НСА Іванч А.В. – Шэін Віктар Якаўлевіч, удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Іванч А.В. на прыкладзе сваёй сям’і распавяла аб страшных днях пасля аварыі, якая змяніла лёсы яе блізкіх, пра гераізм сваіх родных і землякоў, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі яе наступстваў. У заключным слове дырэктар архіва Свірко C.Г. нагадала аб складаным шляху, пройдзеным краінай ад нацыянальнай экалагічнай катастрофы да адраджэння і вяртання да жыцця тэрыторый, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, і выказала словы ўдзячнасці ўсім удзельнікам ліквідацыі наступстваў гэтай страшнай трагедыі.
![]() |
1-2. Падчас правядзення адзінага дня інфармавання. |
![]() |