«Подзвігу народа – жыць у стагоддзях». У Занальным дзяржаўным архіве ў г.Маладзечне правялі адзіны дзень інфармавання да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне
У мерапрыемстве прыняў удзел працоўны калектыў установы, а запрошаным госцем стаў памочнік пракурора Маладзечанскага раёна Елізар Капуцкі.
У рамках АДІ адбыўся паказ фільма «Гісторыя вялікай Перамогі», падрыхтаваны Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Супрацоўнікі БДАКФФД правялі дбайную працу па падборы кадраў, якія дазваляюць па-новаму асэнсаваць подзвіг савецкага народа.
Дырэктар занальнага дзяржархіва Іна Пудакевіч у сваім выступленні падкрэсліла, што Перамога была дасягнута цаной вялізных чалавечых страт, і нагадала: «Фашызм – гэта з’ява, якую нельга забываць і нельга дараваць».
Елізар Капуцкі ў сваю чаргу расказаў аб ходзе расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, падзяліўся новымі выяўленымі фактамі і абставінамі. Яго выступленне стала важным напамінам аб неабходнасці захоўваць гістарычную праўду і перадаваць яе будучым пакаленням.
Мерапрыемства завяршылася абмеркаваннем, у якім супрацоўнікі архіва выказалі падзяку за глыбокі аналіз і прафесіяналізм, праяўлены ў рабоце па раскрыцці злачынстваў нацызму. Памочнік пракурора таксама падзякаваў архівістам за ўдзел у гэтым працэсе.
![]() |
1. Выступленне памочніка пракурора Маладзечанскага раёна Елізара Капуцкага. |
![]() |
2. Падчас прагляду фільма «Гісторыя вялікай Перамогі». |