Урок «У эпіцэнтры Чарнобыля» ў Рэчыцкім раённым ліцэі

26 красавіка 2025 года ў рамках акцыі «Архівы – школе» і пілотнага праекта «Юны архівіст» у Рэчыцкім раённым ліцэі архівісты ЗДА ў г.Рэчыцы правялі ўрок памяці «У эпіцэнтры Чарнобыля», прымеркаваны да 39-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Навучэнцам 10-х класаў былі прадэманстраваны дакументы аб чарнобыльскай трагедыі, якія захоўваюцца ў Рэчыцкім дзяржархіве: рашэнні райвыканкамаў, фатаграфіі, геаграфічныя карты і дакументы асабістага паходжання пажарнага-ліквідатара Васіля Іванавіча Ігнаценкі, які тушыў пажар на ЧАЭС у першыя гадзіны пасля аварыі.

 

1. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка інфармуе навучэнцаў Рэчыцкага раённага ліцэя аб дакументах архіва па чарнобыльскай тэматыцы
2. Навучэнцы Рэчыцкага раённага ліцэя слухаюць інфармацыю аб пажарным-ліквідатары В.І. Ігнаценку
3. Вядучы археограф ЗДА ў г.Рэчыцы С.А. Жарносенка і навучэнцы Рэчыцкага раённага ліцэя