Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў на фотавыставе «Вобразы Вялікай Перамогі ў беларускім кіно»

23 красавіка 2025 г.у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося адкрыццё сумеснай выстаўкі «Вобразы Вялікай Перамогі ў беларускім кіно» па дакументах Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. Арганізатарамі выставы выступілі: установа «Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў», Беларускі саюз кінематаграфістаў, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і мастацкая галерэя «Універсітэт культуры».

З прывітальным словам да гасцей выстаўкі звярнуўся дырэктар БДАКФФД А.М.Ганчар, Генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» В.М.Карачэўскі.

Экспазіцыя прымеркавана да 80-гадовага юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Экспазіцыя БДАКФФД уключае фотадакументы Нацыянальнай кінастудыі Беларусьфільм, а таксама з калекцыі рэжысёра Н.М.Майданскай (фота Н.В.Гнісюка), Я.Ф.Коктыш, фотахронікі БелТА і газеты «Звязда».

Фотакалекцыя прадстаўляе малавядомыя фотадакументы са здымак кінастужак Беларусьфільма пра Вялікую Айчынную вайну: «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958, рэжысёр Н.Фігуроўскі); «Праз могілкі» (1964), «Я родам з дзяцінства» (1966), «Вайна пад дахамі» (1967), «Сыны сыходзяць у бой» (1968, усе чатыры – рэжысёр в.Тураў); «Альпійская балада» (1965).

Выстаўка размяшчаецца ў Мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» па адрасе г.Мінск, пл. Кастрычніцкая, 1 і будзе даступная для наведвальнікаў з 23 красавіка па 17 траўня 2025 г.

 

1. Выстаўка «Вобразы Перамогі ў беларускім кіно», г.Мінск, 23красавіка 2025г.
2. Адкрыццё выстаўкі «Вобразы Перамогі ў беларускім кіно», г.Мінск, 23красавіка 2025г.
3. Наведвальнікі выстаўкі «Вобразы Перамогі ў беларускім кіно», г.Мінск, 23красавіка 2025г.
4. Наведвальнікі выстаўкі «Вобразы Перамогі ў беларускім кіно», г.Мінск, 23красавіка 2025г.
5. Намеснік загадчыка аддзела выкарыстання дакументаў і інфармацыі А.М.Джэнжэра падчас адкрыцця выстаўкі «Вобразы Перамогі ў беларускім кіно», г.Мінск, 23красавіка 2025г.
6. Адкрыццё выстаўкі «Вобразы Перамогі ў беларускім кіно», г.Мінск, 23красавіка 2025г.